Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ліквідавалі летнік для дзяцей пратэстантаў


Любоў Лунёва, Менск 47 дзяцей ад 7 да 14 гадоў разьмясьціліся ў вёсцы пад Смаргоньню. Неўзабаве туды прыехалі міліцыянты, а потым чыноўнікі Смаргоньскага гарвыканкаму разам з мэдыкамі з санстанцыі. Яны перапісалі прозьвішчы ўсіх дзяцей, патлумачыўшы, што гэта дзеля бясьпекі: маўляў, раптам хто згубіцца.

Паводле слоў некаторых бацькоў, ім пачалі тэлефанаваць з папярэджаньнямі, каб тэрмінова забралі сваіх дзяцей. Казалі, што дзецям усё роўна не дадуць адпачыць, а на іх складуць пратаколы. Міліцыянты паабяцалі, што перавязуць дзяцей у Менск камфартабэльным аўтобусам. Замест гэтага дзяцей запхалі ў стары аўтобус без багажнага аддзяленьня й павезьлі ў Менск. Маёр міліцыі сачыў, каб аўтобус не спыняўся й дзеці даехалі да гораду.

Бацькі – вернікі ліквідаваных уладамі пратэстанцкіх суполак – лічаць гэтае здарэньне перасьледам уладаў паводле рэлігійных матываў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG