Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дочкі Аляксандра Казуліна будуць галадаць на знак салідарнасьці


Алег Грузьдзіловіч, Менск Вольга і Юлія Казуліна заявілі пра намер далучыцца да эстафэтнай галадоўкі. Акцыю салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным праводзяць актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада. “Мы ва ўсім падтрымліваем нашага бацьку, які змагаецца за Беларусь”, — сказала Свабодзе Юлія Казуліна.

Дочкі палітыка пачнуць галадаць ад 18-га лістапада. Дзяўчыны кажуць, што пакуль ня ведаюць, калі спыняць галадоўку. У эстафэтнай галадоўцы ўжо ўдзельнічала болей за 30 актывістаў партыі.

Нагадаем, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін галадае ад 20-га кастрычніка. Палітык пратэстуе супроць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі і дамагаецца разгляду беларускага пытаньня ў ААН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG