Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Віцебскі кур''ер" зноў мусіў пераехаць


Радыё Свабода, Віцебск Рэдакцыя недзяржаўнай газэты ў чарговы раз вымушана была зьмяніць адрас: "Віцебскаму кур''еру" адмовілі ў працягу арэнды на былым месцы – у таксаматорным парку па вуліцы Гагарына.

Цяпер рэдакцыя месьціцца ў адміністрацыйным будынку №120 па Маскоўскім праспэкце. Станоўчым момантам гэтага апошняга пераезду супрацоўнікі лічаць тое, што на новым месцы рэдакцыі дазволена арэндаваць тры пакоі, тым часам як у канторы таксапарку даводзілася задавальняцца двума.

Тым ня менш, гэта ўжо другі вымушаны пераезд цягам апошняга году – летась у лістападзе гарадзкія ўлады загадалі "Віцебскаму кур''еру" выехаць з будынку Культурна-дзелавога цэнтру “Віцебск”, дзе рэдакцыя мясьцілася апошнія 10 год.

Ад таго часу "Віцебскі кур''ер" мае праблемы ня толькі з арэндай памяшканьняў, гаспадары якіх апасаюцца здаваць вольныя плошчы недзяржаўнай газэце, але й з падпіскай ды распаўсюдам. У Віцебску газэту можна набыць толькі ў прыватных распаўсюднікаў або падпісацца на яе праз банк, прыватным чынам – пошта падпіску на "Віцебскі кур''ер" не прымае, і ў шапіках "Саюздруку" яго прадаваць забаронена.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG