Паводле Бузоўскага, гэтую ініцыятыву падтрымала абсалютная большасьць сябраў БРСМ ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Акрамя гэтага, бээрсээмаўцы зьбіраюцца запаліць сьвятло ў вокнах шматпавярховых студэнцкіх інтэрнатаў Менску такім чынам каб у вечаровы час высьвечвалася слова “за”.
Кіраўніцтва БРСМ, на жаль, не патлумачыла хто будзе аплачваць рассылку дзясяткаў тысячаў SMS-паведамленьняў. Апэратары кампаніяў МТС і VELCOM паведамілі беларускай службе Радыё Свабода, што прадстаўнікі БРСМ да іх у гэтай справе не зьвярталіся.
Нагадаем, што адно SMS-паведамленьне у кампаніі МТС каштуе 105, а ў VELCOM 110 рублёў.