Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Мілінкевіч: "За сьпінай народу вядзецца злачынны гандаль"


Радыё Свабода Былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі, ініцыятар стварэньня руху "За Свабоду" Алясандар Мілінкевіч выступіў з заявай з нагоды рашэньня "Газпрома" скараціць дастаўкі газу ў Беларусь. Тэкст заявы быў дасланы на Радыё Свабода.

"Сёньня за спінай беларускага народу адбываецца злачынны патаемны гандаль, які вядзе да распродажу нацыянальнага багацьця і да страты сувэрэнітэту. У чарговы раз грамадзяне Беларусі сталі закладнікамі няздольнасці рэжыму асабістай улады весьці адказную і эфэктыўную зьнешнюю і ўнутраную палітыку.

За прыгожымі лічбамі афіцыйнай статыстыкі хаваецца банкруцтва і некампэтэнтнасьць кіроўных колаў пасьлядоўна адстойваць нацыянальныя інтарэсы і праводзіць неабходныя эканамічныя рэформы. Бюджэтныя грошы марнуюцца на нікому непатрэбную ідэалягічную вертыкаль і БРСМ, на шматлікія сілавыя структуры і органы кантролю, на стратныя прадпрыемствы, на будаўніцтва лядовых палацаў. Насельніцтва і прадпрыемствы ўжо даўно плацяць па рынкавых коштах за карыстаньне газам, а выгандляваная ў Расеі розніца застаецца вузкаму колу прыўладных чыноўнікаў.

Прымаюцца келейныя дамоўленасьці, схаваныя ад грамадзкага кантролю. Рашэньне аб продажы Белтрансгазу - нацыянальнага здабытку ўсяго народа – было прынятае закрытым чынам насуперак жаданьню абсалютнай большасьці грамадзянаў Беларусі і ва ўрон нацыянальным інтарэсам.

Усё больш відавочнай становіцца тупіковасць і нежыццяздольнасць мадэлі развіцця Беларусі, якую насаджае Лукашэнка. Поўны крах палітычнага курсу ў адносінах з Расейскай Фэдэрацыяй востра ставіць пад пагрозу незалежнасьць і сувэрэнітэт Беларус".

Цалкам заяву можна прачытаць на сайце www.milinkevich.org

Глядзі таксама:

Сяргей Гайдукевіч: “Мусіць адбыцца неадкладная адстаўка ўраду”

Анатоль Лябедзька: “Лукашэнка хоча адцягнуць час”

Вінцук Вячорка: “Пачынаецца наступны этап расейскай палітыкі загнаньня Лукашэнкі ў лузу”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG