Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідзія Ярмошына: “Гэта наагул нагадвае сталінскія законы”


Радыё Свабода, Менск Распараджэньне Дзярждэпартамэнту ЗША, якое ўдакладняе катэгорыі асобаў, чые звароты па візы аўтаматычна становяцца аб’ектам спэцыяльнага разгляду, камэнтуе старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына:

“Асабіста я – як старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі – ужо даўно “карыстаюся” такімі абмежаваньнямі. Што да ўводу такіх самых санкцыяў у дачыненьні да сяброў ЦВК і прадстаўнікоў абласных выбарчых камісіяў, то яны – грамадзкія актывісты. Гэтыя людзі не выконваюць службовых абавязкаў.

Я ўжо не кажу, што гэта не адпавядае ніякім міжнародным стандартам. Гэта абмяжоўвае права грамадзянаў на свабоду перамяшчэньня, што гарантавана Дэклярацыяй аб свабодзе правоў чалавека.

А ўжо адносна мужоў ці жонак вышэйпералічаных асобаў (вось перада мной таксама тэкст гэтага паведамленьня з інтэрнэту) – гэта наагул нагадвае сталінскія законы, калі пад перасьлед траплялі сем’і ворагаў народу. Такое папросту недапушчальна!”.

• Новыя абмежаваньні на ўезд у ЗША для беларускіх урадоўцаў, 07.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG