Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ абясшкодзіў сетку агентаў польскай выведкі?


Радыё Свабода Як падае агенцтва “Інтэрфакс”, неназваная крыніца ў КДБ Беларусі паведаміла агенцтву, што Камітэт дзяржаўнай бясьпекі абясшкодзіў сетку агентаў польскай выведкі.

“Распачатая крымінальная справа ў дачыненьні да пяці грамадзянаў, якія вялі на тэрыторыі Беларусі выведную дзейнасьць у інтарэсах польскай выведкі”, – расказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле ягонай інфармацыі. крымінальная справа распачатая паводле артыкулу 356 Крымінальнага кодэксу Беларусі (здрада дзяржаве), падазраванымі ў справе праходзяць пяць чалавек, адзін зь якіх – грамадзянін Расеі.

На запыт карэспандэнта Радыё Свабода кіраўнік Цэнтру інфармацыі й грамадзкіх сувязяў Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі Валеры Надтачаеў не пацьвердзіў, але й не абверг інфармацыі пра выкрыцьцё сеткі польскіх шпіёнаў i адмовіўся даваць камэнтары.

Прэсавы сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Моніка Садкоўская была зьдзіўленая паведамленьнем Інтэрфаксу і паведаміла, што ніякай інфармацыі ў гэтай справе польская амбасада ня мае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG