Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Артуру Фінькевічу пагражае турма


Любоў Лунёва, Менск Адміністрацыя Магілёўскай спэцкамэндатуры цягам дзесяці сутак мусіць вызначыць дысцыплінарнае пакараньне для Артура Фінькевіча за ўчорашні інцыдэнт. Для палітвязьня гэта можа скончыцца турэмным зьняволеньнем.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары пасьля адбою, калі Артур зайшоў у суседні пакой па валідол. Супрацоўнікі камэндатуры палічылі гэта парушэньнем рэжыму і запатрабавалі, каб хлопец напісаў тлумачэньне.

Гаворыць Артур Фінькевіч:

“Калі ўсё ж вырашаць даць мне спагнаньне, то гэта будзе значыць, што мяне перавядуць у сьледчы ізалятар, а потым у судзе новая крымінальная справа паводле 415 артыкулу Крымінальнага кодэксу (ухіленьне або парушэньне правілаў распарадку падчас адбыцьця пакараньня). Мяне могуць пакараць да трох гадоў пазбаўленьня волі”.

Артур Фінькевіч ад 29 чэрвеня мінулага году адбывае пакараньне ў Магілёўскай спэцкамэндатуры за палітычныя графіці. Ён ужо мае тры спагнаньні, якіх дастаткова, каб не падпасьці пад амністыю.

Пакуль Артур зьмяніў месца працы. Ад 27 чэрвеня яго будуць вазіць на будаўніцтва Шклоўскай папяровай фабрыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG