Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над Валянцінай Палевіковай


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў судзе Савецкага раёну Менску працягваецца суд над актывісткай Абя’днанай грамадзянскай партыі Валянцінай Палевіковай.

Яе абвінавачваюць у тым, што падчас Чарнобыльскага шэсьця 26 красавіка дэманстранты выходзілі на праезную частку вуліцы Сурганава. Валянціна Палевікова была адным з заяўнікаў акцыі “Чарнобыльскі шлях”.

У судзе Савецкага раёну знаходзіцца аналягічная справа актывіста Партыі БНФ Юрася Зяньковіча. Міліцыянты паведамілі, што ў гэтай самай справе яны шукаюць і актывіста Партыі БНФ Аляксея Янукевіча і прадстаўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоля Сідарэвіча. Абодва зьяўляюцца заяўнікамі “Чарнобыльскага шляху”.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры

• Суды над заяўнікамі “Чарнобыльскага шляху” перанесеныя
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG