Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Пуцін: "Мы не жадалі шкодзіць дзейнаму прэзыдэнту Беларусі летась у зьвязку з выбарамі." (аўдыё)


Радыё Свабода У Маскве працягваецца прэсавая канфэрэнцыя расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Адказваючы на пытаньне, ці вычарпаныя энэргетычныя канфлікты на прасторах былога СССР, Уладзімер Пуцін заявіў:

Слухаць:



Пуцін: "З нагоды абвастрэньня адносінаў з нашымі суседзямі, краінамі-транзытэрамі нашых энэргарэсурсаў я буду вельмі шчырым... Расея ня толькі дала незалежнасьць гэтым краінам, але яна цягам 15 гадоў у вялізарных маштабах фундавала эканомікі гэтых краінаў. Што рабіла? Садзейнічала ўмацаваньню незалежнасьці й сувэрэнітэту гэтых краінаў 15 гадоў дастаткова. Гэта ня можа працягвацца бясконца... Паўтараю, што мы робім гэта у мяккім рэжыме, спакойна ў саюзьніцкім стылі. Але мы ня можам рабіць усё адразу: і ва Ўкраіне, і ў Беларусі мы не маглі адкрыць баявыя дзеяньні па усіх франтах. А па-другое, скажу шчыра, мы не жадалі шкодзіць дзейнаму прэзыдэнту Беларусі летась у зьвязку з палітычнымі падзеямі, у тым ліку і з выбарамі. Мы не хацелі ствараць яму праблемаў...

Пра тое, што мы будзе пераходзіць зь Беларусьсю на рынкавыя стасункі, мы праінфармавалі сваіх калегаў яшчэ 3 гады таму, а на пачатку мінулага году, у сакавіку перадалі нашыя прапановы ў пісьмовай форме. Дарэчы, у той момант ніякіх пярэчаньняў не было. Праўда, да мінулага лістападу мы не маглі наладзіць дыялёг. Гэта мы ўжо праходзілі, гэта з усімі такое бывае, бо нікому не хочацца зьмяняць сытуацыю, якая склалася. Паўтараю, што мы будзем гэта рабіць і рабіць вельмі асьцярожна. Я разьлічваю, што нэгатыў, які мы атрымліваем, ён ужо ў мінулым. З асноўнымі транзытэрамі мы ўжо дамовіліся й дакумэнты падпісалі. Спадзяюся, што дамоўленасьці будуць выконвацца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG