Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыяжджае дзяржміністар МЗС Нямеччыны Гернат Эрлер


Радыё Свабода Дзяржаўны міністар міністэрства замежных спраў Нямеччыны Гернат Эрлер наведае з 21 па 23 лістападу Маскву і Менск. Як паведамляюць у нямецкім замежнапалітычным ведамстве, у чацьвер 22 лістапада нямецкі дзяржміністар адкрые традыцыйную, дзясятую па ліку беларуска-нямецкую імпрэзу “Менскі форум”, мэта якой спрыяць дыялёгу паміж палітыкамі, экспэртамі, няўрадавымі арганізацыямі Беларусі, Нямеччыны і іншых суседніх дзяржаў. Па завяршэньні канфэрэнцыі плянуецца сустрэча паміж Гернатам Эрлерам і намесьнікам міністра беларускага МЗС Валер’ем Варанецкім.

Напярэдадні паездкі ў інтэрвію “Deutsche Welle” Гернат Эрлер заявіў, што “дачыненьні паміж Эўропай і сёньняшняй – афіцыйнай – Беларусьсю нельга назваць добрымі”.

Аднак, нягледзячы на гэта, Нямеччына імкнецца праводзіць палітыку адкрытых дзьвярэй для Беларусі. “Калі пазыцыя кіраўніцтва ў Менску зьменіцца, калі мы адчуем, што там ізноў узьнікае інтарэс да супрацоўніцтва, і, у першую чаргу, зьменіцца стаўленьне да апазыцыі, то ў такім выпадку Эўразьвяз будзе гатовы супрацоўнічаць, нават зьняць санкцыі, уключна з забаронай на ўезд у Эўразьвяз цэламу шэрагу чальцоў менскага кіраўніцтва”, сказаў Гернат Эрлер.

“Кіраўніцтва ЭЗ не гатовае сфармуляваць пасьлядоўнай палітыкі што да Беларусі”, 17.11.2007 Санкцыі: ЗША – “злы паліцэйскі”, Эўразьвяз – "добры"?, 14.11.2007 "Санкцыі ЗША сьведчаць, што няма адзінага стаўленьня Захаду да Беларусі", 14.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG