Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых салігорскіх галадоўнікаў вызвалілі позна ўвечары (фота)


Севярын Квяткоўскі, Салігорск Іван Шыла, Максім Сяменчык і Сяржук Пацкевіч, якія былі затрыманыя ўвечары 2 чэрвеня, вярнуліся ў кватэру, дзе ад 29 траўня трымаюць галадоўку. Актывістаў “Маладога Фронту” пратрымалі ў міліцыі каля дзьвюх гадзінаў, але не знайшлі фармальных прычынаў для арышту. Удзень 2 чэрвеня прадстаўнікі галадоўнікаў сустракаліся са старшынём салігорскага гарвыканкаму Міхаілам Амеліенчуком. Спадар Амеліенчук заявіў, што галадоўка – прыватная справа ўдзельнікаў ды іхных бацькоў. Са свайго боку Іван Шыла заявіў, што не выключае магчымасьці выхаду галадоўнікаў на цэнтральны пляц Салігорску.

Таксама раніцай 2 чэрвеня галадоўнікаў наведалі сацыяльныя работнікі гарвыканкама. Яны цікавіліся станам здароўя галадуючых, іх патрабаваньнямі. Тым часам мілацыянты з дапамогай пажарнай машыны зь лесьвіцай зьнялі з балькону расьцяжку "ГАЛАДОЎКА". Але праз паўгадзіны моладзь аднавіла расьцяжку і дадала яшчэ адзін бел-чырвона-белы сьцяг, які, паводле сьведкаў, значна павысіў увагу мінакоў.(гл. фота)


Міліцыя ля дому, дзе праходзіць галадоўка


Пажарныя здымаюць расьцяжку






На бальконе зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг

Фота - Алесь Міхалок
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG