Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з кіраўнікоў "Маладога фронту" атрымаў 14 сутак


Радыё Свабода Судзьдзя Першамайскага раённага суду Менску Аляксандар Карпінчык арыштаваў сустаршыню "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча на 14 сутак. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яго ва ўдзеле ў несанкцыяваным мітынгу і шэсьці 26 красавіка.

Ахова суду не пускала журналістаў і паплечнікаў Зьмітра ў залю, дзе адбывалася паседжаньне.

Зьміцер Дашкевіч у судзе заявіў, што ўдзельнічаў у дазволенай уладамі акцыі і заклікаў удзельнікаў прайсьці да капліцы.

Пасьля абвяшчэньня прысуду Зьміцер Дашкевіч сказаў, што гэта ня першы арышт у ягоным жыцьці і гэта не запалохае яго, і ніяк не паўплывае на намер "Маладога фронту" ўдзельнічаць у вясновых акцыях апазыцыі.

Нагадаем, з аналягічнымі абвінавачваньнямі ўчора былі арыштаваныя на 14 і 15 сутак лідэры беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін...

Гл.таксама • А.Мілінкевіч пакараны арыштам на 15 сутак, С.Калякін – на 14 (фота)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG