Як зазначыў кіраўнік юрыдычнай службы штабу Аляксандра Мілінкевіча Ўладзімер Лабковіч, цяпер усе суб’екты апазыцыйнай кааліцыі актыўна займаюцца арганізацыяй матэрыяльнай і харчовай дапамогі палітвязьням.
(Лабковіч: ) “Будзе складацца сьпіс звольненых з унівэрсытэтаў, з працы. Будзе рабіцца ўсё магчымае, і я ўпэўнены, што ніводзін чалавек не застанецца без дапамогі, яе атрымаюць усе звольненыя з працы паводле палітычных матываў. Упэўнены, што ні адзін студэнт не застанецца без адукацыі”.
Акрамя таго, як паведаміў спадар Лабковіч, складуць сьпіс амапаўцаў, якія зьдзекаваліся зь людзей, і ўсіх судзьдзяў, якія выносілі прысуды ў палітычных справах. Усе выпадкі зьбіцьця і катаваньняў будуць зафіксаваныя па выхадзе палітвязьняў з турмаў, і скаргі скіруюць у пракуратуру. Спадар Лабковіч таксама паведаміў, што апазыцыйнай кааліцыяй ствараецца стала дзейны камітэт у абарону палітвязьняў, дзейнасьць якога цяпер каардынуе Віктар Карняенка. Аналягічную структуру ўтвараюць і ў БСДП, паведаміў намесьнік кіраўніка партыі Ўладзімер Нісьцюк:
(Нісьцюк: ) “Цяпер будзем зьбіраць апэратыўны штаб дзеля вызваленьня Казуліна і астатніх палітвязьняў, а таксама для арганізацыі ўсёй працы, зьвязанай з падзеямі апошніх тыдняў”.
“Грамада” ўжо распачала збор подпісаў пад зваротам да Генэральнага пракурора за вызваленьне Казуліна і іншых палітвязьняў. Уладзімер Нісьцюк спадзяецца сабраць сотні тысяч подпісаў, як гэта было падчас збору подпісаў за вылучэньне Казуліна кандыдатам на прэзыдэнта.
Што да падтрымкі студэнтам, якіх могуць выключыць з ВНУ за ўдзел у акцыях пратэсту, то Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што гэтая праблема вырашаецца пасьпяхова:
(Мілінкевіч: ) “Мы давалі абяцаньне, што будзем клапаціцца пра кожнага рэпрэсаванага. І гэта сапраўды задача нумар адзін, калі мы каманда, калі мы супольнасьць. І адна з самых асноўных — гэта падтрымка студэнтаў, якіх ужо пачынаюць выкідваць з унівэрсытэтаў. Гэтую праблему мы ўжо ведаем, што вырашым, таму што прэм’ер-міністры Польшчы, Славаччыны і Чэхіі ўжо выказаліся, што будуць спэцыяльныя праграмы. У Польшчы праграма будзе называцца “Вольная адукацыя імя Кастуся Каліноўскага”.
Аляксандар Мілінкевіч сёньня накіроўваецца ў Варшаву для падпісаньня дамовы на бясплатнае навучаньне рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў з рэктарамі польскіх унівэрсытэтаў. Сустрэча адбудзецца пад эгідай Сэнату Польшчы і з ініцыятывы прэм’ер-міністра. Спадар Мілінкевіч кажа, што будзе таксама вывучаць магчымасьць працаўладкаваньня за мяжой звольненых за палітычныя перакананьні.