Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна завяршылася


Валер Каліноўскі, Менск Сёньня ў Крамлі прайшла сустрэча кіраўнікоў Расеі і Беларусі Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, а таксама паседжаньне Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы. У цэнтры ўвагі – кошты на пастаўкі расейскіх энэрганосьбітаў у Беларусь.

Сустрэча У.Пуціна і А.Лукашэнкі сам-насам доўжылася каля трох гадзін. У парадку паседжаньня не было праекту Канстытуцыйнага акту і пытаньня аб саюзнай валюце, як і пытаньняў, зьвязаных з коштам расейскага газу і нафты, якая будзе пастаўляцца ў Беларусь у 2007 годзе. Аднак менавіта гэтыя тэмы дамінавалі падчас размовы Пуціна і Лукашэнкі, пасьля якой беларускі кіраўнік заявіў, што перамовы былі “доўгімі і складанымі”, і што ўрэшце ўдалося “знайсьці тую нітку, за якую зможам учапіцца”.

“Думаю, што ў бліжэйшы час мы зможам зьняць вельмі многія пытаньні, якія сталі цяжкімі для нас, не хваравітымі, але цяжкімі”,– сказаў А.Лукашэнка. Да гэтых пытаньняў ён аднёс праект Канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы, адзіную валюту і “шэраг іншых пытаньняў, пра якія шмат пішуць і гавораць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG