Пераапрануўшыся ў вайсковую форму, Аляксандар Лукашэнка выйшаў на Кастрычніцкую плошчу, на тое самае месца, дзе стаў намётавы лягер, пасьля чаго міністар абароны Мальцаў зачытаў тэкст прысягі на вернасьць беларускаму народу і прэзыдэнту. Вайскоўцы тройчы сказалі "клянёмся" і прайшлі парадам па плошчы. Цяпер на ёй адбываецца канцэрт.
Радыё Свабода Прысягнуўшы на Канстытуцыі, А.Лукашэнка выступіў з прамовай, у якой заклікаў Захад ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь, "наводзіць парадак" у сябе дома і не заносіць у Беларусь "рэвалюцыйную інфэкцыю". А.Лукашэнку прывіталі старшыня Савету Рэспублікі Генадзь Навіцкі, старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васілевіч і мітрапаліт Філарэт.
Самае папулярнае
1