Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3:32 Паўсюль валяюцца асабістыя рэчы, харчы, балёнікі, лекі, сьцягі


Радыё Свабода А палове на 4-ю ночы апэрацыя па затрыманьні дэманстрантаў скончана, усіх вывезьлі на МАЗ''ах, але месца па-ранейшаму недаступнае для прэсы. Магчыма, людзі ў цывільным хочуць нешта падкінуць у намёты. На момант штурму ў лягеры знаходзілася 460 чалавек, пераважна моладзь, большая частка – мужчыны. Сярод лідэраў апазыцыі была Валянціна Палевікова.

Цяпер намёты разьбіраюць. Усе рэчы складаюць у падгнаны грузавік.

Паўсюль валяюцца асабістыя рэчы, харчы, балёнікі, лекі, сьцягі.

Бел-чырвона-белыя сьцягі раскінутыя паўсюль. Людзі ў цывільным зьбіраюць усе сьцягі.

Паўсюль валяюцца тэрмасы і плястыкавыя бутэлькі. Ніводнай бутэлькі ад алькагольных напіткаў няма.

У цэнтры стаіць мангал, на якім гатавалася гарбата.

Цяпер на месцы знаходзяцца ў асноўным толькі журналісты. Яны здымаюць тое, што засталося.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG