Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная арганізацыя працы зацьвердзіла справаздачу па Беларусі й выставіла беларускаму ўраду 12 рэкамэндацыяў


Галіна Абакунчык, Менск На паседжаньні Адміністрацыйнай рады Міжнароднай арганізацыі працы ў Жэнэве зацьверджаная справаздача Адмысловай камісіі МАП па Беларусі. Дакумэнт быў падрыхтаваны паводле дасьледаваньня фактаў парушэньня правоў прафсаюзаў з боку ўладаў краіны. Кіраўніцтву Беларусі выстаўленыя рэкамэндацыі з 12 параграфаў аб выпраўленьні гэткага становішча да 1 чэрвеня 2005 году.

Адмысловая камісія па Беларусі працавала ў Менску ўвесну, а напачатку кастрычніка абнародавала справаздачу. У ёй, у прыватнасьці, адзначаецца, што ў выніку шэрагу сустрэчаў з прадстаўнікамі прафсаюзаў і ўрадоўцамі факты парушэньня ўладамі правоў прафсаюзаў пацьверджаны. Цяпер Адміністрацыйная рада МАП разледзела й зацьвердзіла гэты дакумэнт, які зьмяшчае 200 старонак тэксту.

Вось як пракамэнтаваў падзею лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук:

(Ярашук: ) “Усялякі аб’ектыўны разгляд усяго таго, што адбываецца ў нашай краіне, магло прывесьці толькі да такой высновы. І ў канчатковым выпадку наступствы незайдросныя”.

Паводле спадара Ярашука, рэкамэндацыі МАП аб выпраўленьні становішча з правамі прафсаюзаў палягаюць у спрашчэньні працэдуры рэгістрацыі, выкананьні ўмоваў трохбаковага сацыяльнага партнэрства, спыненьні перасьледу лідэраў і актывістаў незалежнага руху. Калі да 1 чэрвеня ўрад Беларусі іх ня выканае, Міжнародная арганізацыя працы можа распачаць працэдуру ўвядзеньня эканамічных санкцыяў супраць Беларусі з боку краінаў Эўразьвязу.

Падрыхтоўка і зацьвярджэньне адмысловай справаздачы — жорсткая й надзвычай рэдкая працэдура, якую Міжнародная арганізацыя працы ўжывае толькі ў выпадках сыстэматычнага перасьледу ўладамі правоў прафсаюзаў пэўнай краіны. Апошні прыклад у Эўропе — пэрыяд камуністычнага рэжыму ў Польшчы і перасьлед прафсаюзу “Салідарнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG