Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя ня мае новых дадзеных пра Антона Тараса


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта заявілі ў прэсавым цэнтры менскай гарадзкой міліцыі, дзе заведзена пашуковая справа на зьніклага перакладчыка. Раней у міліцыі заяўлялі, што не выключаюць вэрсіі зьнікненьня ў сувязі з праблемамі ў сям’і.

Міліцыі вядома, што напярэдадні жонка Антона Тараса разам зь ягонай двухгадовай дачкой зьехала ў Індыю з іншым мужчынам. Ці накіраваўся, аднак, Антон Тарас таксама ў Індыю, пакуль ня высьветлена. У міліцыі кажуць: няма пакуль зьвестак пра гэта з маскоўскага аэрапорту Шарамецьева, адкуль мог вылецець у Індыю Антон Тарас.

Сябра БАЖ Антон Тарас сышоў з дому 21-га ліпеня, і з таго часу зьвестак пра яго няма. Фатаздымак зьніклага Антона Тараса ўжо зьмясьціла Беларускае тэлебачаньне. У камэнтары да гэтай інфармацыі паведамлялася, што справе спрабуюць надаць палітычную афарбоўку. Між тым, бацькі зьніклага перакладчыка заяўляюць: яны не зьвярталіся на Беларускае тэлебачаньне, і да іх таксама ніхто адтуль не зьвяртаўся.



Кантактныя тэлефоны для паведамленьня інфармацыі:

Тэлефоны Беларускай асацыяцыі журналістаў: (375-17) 203-63-66, 226-70-98

Пішыце на адрас: baj@baj.ru

Тэлефоны бацькоў: (375-17) 290-65-29; (375) 296-04-37-39; 291-57-49-01

Адрас электроннай пошты vital_taras@tut.by



Гл. таксама • Больш за тры тыдні няма зьвестак пра перакладчыка Антона Тараса
XS
SM
MD
LG