Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Нацбанку: У красавіку зьнізіліся цэны


Радыё Свабода

0.2 працэнта -- настолькі зьнізіліся цэны ў Беларусі ў красавіку сёлета. Пра гэта паведаміў 10 траўня старшыня Нацыянальнага банку Пятро Пракаповіч. Зьніжэньне цэнаў – дэфляцыя – назіраецца ці не ўпершыню за ўсю найноўшую гісторыю Беларусі. Аднак красавік быў выключэньнем з агульнай тэндэнцыі – у цэлым цэны ў Беларусі растуць, з пачатку году яны вырасьлі на 3 працэнты.

Гэта болей, чым летась -- у студзені-сакавіку 2006 году інфляцыя ў Беларусі была на ўзроўні 1.6 працэнта.

Для параўнаньня – у першым квартале гэтага году інфляцыя ў Польшчы склала 1.1 працэнта, ва Ўкраіне – 2.7 працэнта, у Расеі – 3.4 працэнта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG