Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Шпілеўскі пра аднаўленьне мытнай мяжы з Расеяй: “Нічога немагчымага няма"


Паводле БелаПАН Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі заявіў, што калі не будзе зроблена якіх-небудзь неадэкватных захадаў з боку Расеі, то мытная мяжа зь беларускага боку аднаўляцца ня будзе. Аднак пры гэтым ён зазначыў, што "нічога немагчымага няма".

Шпілеўскі: “Але наколькі я разумею пазыцыю кіраўніцтва нашай краіны, то любыя ўскладненьні перамяшчэньня транспартных сродкаў, тавараў і грамадзян непажаданыя. Катэгарычна супраць гэтага выступаюць урад Беларусі і кіраўнік дзяржавы".

Паводле словаў спадара Шпілеўскага, Беларусь можа скасаваць узмоцнены кантроль перамяшчэньня транзытных калінінградзкіх грузаў у выпадку выкананьня Расеяй сваіх абавязкаў. Ён зазначыў, што з 2003 года беларускімі мытнымі органамі прымаліся расейскія гарантыйныя сэртыфікаты на перамяшчэньне транзытных транспартных сродкаў.

Шпілеўскі: "У нас была дамоўленасьць, што ў выпадку, калі транспартны сродак не даходзіць да пункта прызначэньня, расійскі бок кампэнсуе страты беларускага бюджэту. Прычым у Мытным кодэксе такой нормы не было, мы проста пайшлі насустрач Расіі ў гэтым пляне".

Аднак паводле спадара Шпілеўскага, у 2005-2006 гадах 47 партый грузаў ацэначным коштам каля 10 мільёнаў даляраў ЗША, што накіроўваліся з Калінінградзкай вобласьці, не былі вывезеныя за межы Беларусі.

Шпілеўскі: "Мы мусілі скасаваць гэтую дамоўленасьць 8 студзеня, калі два транспартныя сродкі не даехалі да Расейскай Фэдэрацыі і засталіся дзесьці ў Беларусі. Але расейскі бок адмовіўся пакрываць страты нашага бюджэту, таму мы адмянілі дамоўленасьць. Зразумела, перамяшчэньне па тэрыторыі нашай краіны ўскладнілася, і Расея папрасіла аднавіць стары парадак. Але да ўплаты мытных плацяжоў старога парадку ня будзе".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG