Пра гэта кіраўнік ураду Беларусі паведаміў сёньня падчас абмеркаваньня праекту бюджэту ў Палаце прадстаўнікоў. Ён сказаў, што пазыцыя ўраду Беларусі ў гэтым пытаньні як і раней заключаецца ў тым, што калі будуецца саюзная дзяржава, то і рост цэнаў для расейскіх і беларускіх карыстальнікаў энэрганосьбітаў павінен быць аднолькавым. Беларускі прэм’ер згадаў, што расейскі ўрад плянуе ў наступным годзе рост цэн на газ менавіта на 15 адсоткаў.
Сяргей Сідорскі таксама сказаў, што ў дадзены момант працягваюцца перамовы з “Газпромам”, у якіх з беларускага боку ўдзельнічаюць “Белтрансгаз” і міністэрства эканомікі. “Ніякіх іншых перамоваў мы не вядзём”, - падкрэсьліў прэм’ер.