Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Газпром” палохае магчымым адключэньнем газу Беларусі з 1 студзеня


Паводле агенцтва "Інтэрфакс" Заяву пра магчымасьць адключэньня Беларусі газу ў новым годзе зрабіў прэсавы сакратар кіраўніка расейскага газавага манапаліста Сяргей Купрыянаў.

Паводле словаў Купрыянава, “Газпром” чакае завяршэньня ацэнкі “Белтрансгазу”, каб зразумець, колькі каштуе гэтая кампанія, і спадзяецца, што такая ацэнка будзе дадзеная пасьля менскага саміту СНД ў канцы лістапада. Разам з тым ён прызнаў, што дамовіцца будзе няпроста.

(Купрыянаў: ) “Нам бы не хацелася пачынаць 1 студзеня начныя чаканьні, хацелася б дамовіцца. Я спадзяюся, што 1 студзеня нічога не давядзецца “вырубаць”, што магчыма ў выпадку зь Беларусьсю.

У 2004 годзе, калі Беларусі і Расеі не ўдалося дамовіцца наконт продажу акцый “Белтрансгаза” і новых цэнаў на расейскі газ, “Газпром” адключаў пастаўкі газу ў Беларусь і праз Беларусь у Эўропу. Летась ад адключэньня газу пацярпела Украіна, а таксама заходнія пакупнікі расейскага газу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG