Гэта першая сустрэча грамадзкіх абаронцаў гістарычна-культурнай спадчыны ў сучаснай Беларусі.
Адной з нагодаў сталася масавае разбурэньне гістарычных цэнтраў і старажытных будынкаў у шэрагу гарадоў краіны.
Пра яшчэ адну праблему гаворыць мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі:
“Нас непакоіць практыка руйнаваньня і адбудовы помнікаў, калі падмяняецца панятак аўтэнтычнасьці і сапраўднасьці. Калі падробкі й навабуды выдаюцца за помнікі архітэктуры.
Адзін з прыкладаў, гатэль “Эўропа” — на два паверхі вышэйшы і ў тры разы карацейшы, і гэта выдаецца за аднаўленьне. Адбудова з бэтону вежы Альгерда ХІV стагодзьдзя ў Віцебску, бязладны прыклад адбудовы Мазырскага замку. І гэтая практыка толькі пачынае нарастаць”.
Гарадзкія ўлады намагаюцца надаць нашай дзейнасьці палітычны аспэкт
Акрамя таго, як паведаміў спадар Харэўскі, пасьля актыўнага пратэсту грамадзкасьці ўлады распачалі дыскрымінацыю ўдзельнікаў руху ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, а таксама перасьлед і запалохваньне.
Асабліва гэта заўважна ў рэгіёнах, паведаміў адзін з удзельнікаў сустрэчы, стваральнік аргкамітэту для правядзеньня рэфэрэндуму ў Горадні Алесь Смалянчук:
“Гарадзкія ўлады намагаюцца надаць нашай дзейнасьці палітычны аспэкт. Быў такі ліст надрукаваны ў “Гарадзенскай праўдзе”, дзе нас зьвінавацілі, што мы – пасобнікі Мілінкевіча. Што мы хочам парушыць грамадзкі парадак ня толькі ў Горадні, але агульнабеларускі.
Дыялёг ніяк не атрымліваецца. У мяне самога была сустрэча са старшынём гарвыканкаму. Мы пагутарылі, нібыта ўсё добра, усе паразумеліся. А пасьля сустрэчы мяне забрала міліцыя”.
“Мы не шпіёны і не дэструктыўныя элемэнты”
Адной з мэтаў сустрэчы было менавіта наладжваньне дыялёгу грамадзкасьці і ўлады дзеля аховы гістарычнай спадчыны. Для гэтага арганізатары падрыхтавалі альтэрнатыўныя праекты рэканструкцыі старога гораду ў Менску і Горадні.
Гаворыць кіраўнік Таварыства аховы помнікаў Антось Астаповіч:
“Мы ніякія не шпіёны, мы не дэструктыўныя элемэнты. Мы хварэем за гэтую справу і здольныя ня толькі канфліктаваць, але падаваць альтэрнатыўныя прапановы. Спадзяемся, што мы знойдзем паразуменьне”.
Як паведаміў спадар Астаповіч, на сустрэчу з навукоўцамі й грамадзкасьцю таксама запрасілі прадстаўнікоў Міністэрства культуры, Менгарвыканкаму, пракуратуры. Аднак чыноўнікі гэтых дзяржаўных установаў сустрэчу праігнаравалі.
Удзельнікі сустрэчы пастанавілі распрацаваць супольную праграму дзеяньняў, каб абараніць помнікі гісторыі й культуры ў Беларусі.
Улады Горадні зьмяняць плянаў рэканструкцыі не зьбіраюцца, 30.08.2007