Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў новы альбом гурту “НРМ”


Радыё Свабода, Менск Днямі ў продажы мае зьявіцца новы, шосты па ліку паўнавартасны альбом гурту “НРМ” пад назвай “Нуль шэсьць”. Працу над ім вялі больш за два гады і скончылі ўжо колькі месяцаў назад. Але выпуск дыска пераносіўся тры разы.

“Альбом адметны сваёй музычнай эклектычнасьцю, ненармаванасьцю стылю, – расказаў у інтэрвію нашаму радыё лідэр гурту Лявон Вольскі. – Мы цяпер не рабы стылю, а стыль выкарыстоўваем для данясеньня той ці іншай думкі, што закладаецца ў песьню. Таму ўсе песьні там рознастылёвыя – ад мэталу і да брытанскага року. Стваралася ўсё як стваралася. Канцэпцыя зьявілася ўжо потым. У назьве альбому, якую цяпер так актыўна крытыкуе моладзь, нуль шэсьць – гэта шосты паводле нумару альбом, па-першае. Па-другое, гэта цяпер ужо ўспаміны пра 2006 год, калі гэта ўсё стваралася. Ну і магічнае значэньне лічбы “6” – гэта бязьмежнасьць, крыж і гэтак далей...”

Музыку напісалі ўдзельнікі гурту, асноўным аўтарам тэкстаў выступіў Лявон Вольскі. Бубнач Алег Дземідовіч, які ніводнага альбому не пакідаў без прынамсі адной сваёй песьні, напісаў гэтым разам ажно тры. Да таго ж адна песьня створаная на словы аднаго з прыхільнікаў творчасьці гурту.

На гэтым тыдні песьні з новага альбому “НРМ” будуць гучэць у нашым начным эфіры.

Песьня “Для цябе”

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG