Ад’езду Паліны Смолавай у Афіны папярэднічала актыўная рэклямная кампанія ў дзяржаўных друкаваных і электронных мэдыях. Некалькі разоў на дзень беларускія каналы “круцілі” англамоўную конкурсную песьню “Mum”, а таксама ролік, у якім старэйшай сяброўцы давала наказы пераможца дзіцячага “Эўрабачаньня-2005” Ксенія Сітнік.
Паліна Смолава — актыўная ўдзельніца прапагандысцкіх канцэртаў “За Беларусь” на падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Летась у складзе дэлегацыі БРСМ Смолава выяжджала ў Вэнэсуэлу на фэстываль моладзі й студэнтаў. За публічную падтрымку рэжыму прадстаўнікі апазыцыі выступалі з прапановай уключыць сьпявачку ў лік асоб, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу. Гэта магло паставіць пад пытаньне й сам удзел Смолавай у “Эўрабачаньні”.
Дарэчы, ускосна неляяльнасьць да прыхільнікаў Лукашэнкі адчула на сабе й леташняя ўдзельніца конкурсу Анжаліка Агурбаш: грэцкая амбасада толькі ў дзень заплянаванага адлёту ў Афіны выдала візы сямейнай пары Агурбашаў, якія ўрэшце спазьніліся на самалёт, і ў Грэцыю не паляцелі. (Цікава, што муж і фундатар сьпявачкі Мікалай Агурбаш увесь час падкрэсьлівае: маўляў, ён — этнічны грэк.)
Юры Падольскі, прадусар і бацька мінулагодняй удзельніцы “Эўрабачаньня” ад Расеі Наталі Падольскай прагназуе, што бліжэйшым часам у афіцыйнай беларускай прэсе зьявяцца артыкулы, як Беларусь чарговым разам “засудзілі”. Але спадар Падольскі перакананы: што магчыма ў Беларусі, — неверагодна для Заходняй Эўропы.
(Падольскі: ) “Я лічу, што там увогуле ня можа быць суб’ектыўнасьці. Разумееце, як усё працуе? Стаіць кампутар у нейкай краіне (дапусьцім, у Брытаніі, Францыі й г.д.) — і яны падсумоўваюць галасы па краіне. Навошта Італіі ці Босьніі — скажам — колькасьць галасоў каторага замежнага ці ўсіх замежных удзельнікаў? Там папросту не прынята “махляваць”. Гэта ў нас так робяць (і апошнім часам, дарэчы, вельмі распаўсюджана): выдаваць некаму жаданае за рэальнае для ўсіх. А там гэтым не займаюцца. Там вельмі сур’ёзныя наступствы, калі выплывуць на паверхню падобныя рэчы. Ніхто ня будзе рызыкаваць”.
Фінал сьпеўнага конкурсу “Эўрабачаньне-2006” у Афінах адбудзецца 20 траўня. І зноў — безь беларускага ўдзелу.