Зьмяніць памер шрыфту   |  Выдрукаваць

01.02.2008

С.Сьцяпашын: Саюзны бюджэт раскрадалі

аўтар Уладзімер Глод

Старшыня Падліковай палаты Расеі Сяргей Сьцяпашын на сёньняшняй сустрэчы ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам шмат казаў пра бюджэт так званай саюзнай дзяржавы.


Прынамсі ён сказаў, што нарэшце наведзены парадак у кантролі выкананьня сродкаў саюзнага бюджэту. “Да апошняга часу было сур’ёзнае нямэтавае выкарыстаньне сродкаў, мякка кажучы, падкрадалі,” – прызнаўся кіраўнік Падліковай палаты.

Сяргей Сьцяпашын назваў нездавальняючым і той факт, калі 17-18% сродкаў вяртаюцца назад нявыкарыстанымі.


Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.