Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
31.01.2008
“Першы зборнік яўрэйскага совецкага фальклору ў СССР”
аўтар Зьміцер Бартосік
Пра што пісалі беларускія газэты 31 студзеня ў розныя гады мінулага.
“ЛіМ”
на гэтым тыдні
1938
году піша пра выданьне зборнікаў народных песень аб Чырвонай арміі: “Другі зборнік — на яўрэйскай мове — “Яўрэйскія народныя песні аб Чырвонай арміі” — змяшчае каля 15 песень і 25 прыпевак. Гэта першы зборнік яўрэйскага совецкага фальклору ў СССР. Абодва зборнікі з’яўляюцца яркім выражэннем высокіх пачуццяў совецкага патрыятызма і бязмежнай любві працоўных Совецкай Беларусі да сваёй совецкай радзімы і Чырвонай арміі. У кожнай песні, у кожнай прыпеўцы — пастаянная гатоўнасць у любы момант выступіць на абарону Совецкага Саюза ад нападу ворага”.
З нагоды заснаваньня Антыбальшавіцкае лігі аслабаненьня народаў “
Бацькаўшчына”
ў
1948
годзе адзначае: “Бальшавізм — гэта толькі сучасная форма даўно ўжо выяўленага й дзейнага ў сьвеце пражорнага расейскага імпэрыялізму. Гэты надзвычай ясны й просты факт быў усьведамлены ў нас ужо даўно й выражаны ў ведамых словах народнага паэта Якуба Коласа, {сказаных яшчэ тады, калі ён цьвёрда стаяў на нацыянальных пазыцыях, не зламаны бальшавіцкім гвалтам і ня выкручаны на падхаліма — плюгавага сталінскага парабка-ардэнаносца}: “Кавалі другія, а ланцуг той самы, песенькі ўсё тыя неаджытай гамы”.
“Народная воля”
, год
1998
. Газэта друкуе ліст журналіста Ўладзімера Зуева: “Я прыношу намесьніку старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі Генадзю Дзьмітрыевічу Карпенку свае прабачэньні. За тое, што ўзяў удзел у ягоным цкаваньні, даверыўшыся далёка ня тым людзям, якія наагул вартыя даверу. Што ж да фактаў, выкладзеных у артыкуле “Пятае вымярэньне Генадзя Карпенкі”, дык за іх праўдзівасьць павінны адказваць тыя, хто мне іх даў, і гэта ўжо — справа суду. {А ў тых, хто з вышэйшых трыбун крычыць пра тое, што Беларусь — прававая дзяржава, будзе магчымасьць даказаць гэта на практыцы}”.
Радыё Свабода © 2009 РС | Усе правы захаваныя.