Уладзімер Лыско на "Свабодзе"
У тым, што ня ўсё безнадзейна, Уладзімер Лыско пераканаўся толькі падчас першых мітынгаў, наладжаных Беларускім Народным Фронтам. І хоць у першым, жорстка разагнаным унутранымі войскамі, паходзе на Курапаты ня быў, але пачытаўшы рэакцыю ў прэсе, пакантактаваўшы з удзельнікамі шэсьця, наступныя мітынгі ўжо не прапускаў. І пачынаючы ад 1989-га, хадзіў на ўсе акцыі. Прычым, хадзіў з сябрамі. “Геадэзісты – людзі вельмі вольнадумныя, свабодныя, таму на мітынгі хадзілі цэлай экспэдыцыяй, а гэта найменей паўтара дзесяткі чалавек”, -- узгадвае суразмоўца. І дадае, што тады вельмі моцна ўразіў сваёй харызмай Зянон Пазьняк і людзі ішлі ў тым ліку і дзеля таго, каб паслухаць таленавітага аратара.