Я цяпер не адзіны “ўкраінскі паэт, які піша па-беларуску”
Але на шчасьце, я цяпер не адзіны “ўкраінскі паэт, які піша па-беларуску”. У мяне пачалі зьяўляцца доўгачаканыя канкурэнты. Напрыклад, малады паэт зь Берасьця Сяргей Прылуцкі, якога ўсё часьцей запрашаюць на розныя фэстывалі. Вось учора сталася вядома, што ён выйшаў у фінал адкрытага ўкраінскага чэмпіянату па слэме. Слэм – гэта чытаньне паэзіі, ператворанае ў шоў. Такі сабе паэтычны спорт.