Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
24.05.2007
ЛІЧБА ДНЯ: 5 на тысячу народжаных
Радыё Свабода
Такі паказьнік сьмяротнасьці сярод нованароджаных у Беларусі – гэта колькасьць дзяцей у краіне, якія паміраюць цягам чатырох тыдняў пасьля нараджэньня.
Беларусь паводле гэтага паказьніка знаходзіцца ў групе ўсясьветных лідэраў. У Расеі і Ўкраіне гэты паказьнік складае 9 дзяцей на тысячу народжаных, у Малдове – 16, у Казахстане – 32, у Аўганістане – 60 дзяцей з тысячы паміраюць цягам 4 тыдняў пасьля нараджэньня.
У Злучаных Штатах паказьнік сьмяротнасьці сярод нованароджаных такі самы, як у Беларусі – 5 на тысячу, ніжэйшыя паказьнікі ў Вялікай Брытаніі – 4 на тысячу, а самыя нізкія – 2 на тысячу – у Швэцыі, Ісьляндыі, Фінляндыі і Чэхіі.
Гэтыя зьвесткі падае ў сваёй сёлетняй справаздачы Дзіцячы фонд ААН ЮНІСЭФ.
Радыё Свабода © 2009 РС | Усе правы захаваныя.