Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
09.03.2007
“Начная АБЛОГа” – 9 сакавіка
Севярын Квяткоўскі, Менск
Агляд беларускага сеціва
На форумах парталу
Tut.by
абмяркоўваюць навіну пра тое, што расейская нафтавая кампанія “Лукойл” у сакавіку ня будзе пастаўляць у Беларусь нафту, бо ня можа пралічыць эфэктыўнасьць ад перапрацоўкі сыравіны ў Беларусі. Усяго ў Беларусь прыходзіць удвая менш расейскай нафты, чым летась. Камэнтары: “Хутка сяўба! З чаго салярку рабіць будзем?”; “Цяпер пачнецца самае цікавае. Дагэтуль нафтавая прамысловасьць жыла назапашанай нафтай”; “Няўжо зноў пачнуцца чэргі на аўтазапраўках?”; “Чэргі не пачнуцца, але кошты вырастуць”.
На сайце
“Наша Ніва”
абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што ўлады вырашылі зрабіць з будынку касьцёлу бэрнардынцаў, што ў менскім Верхнім горадзе, разам з прылеглымі тэрыторыямі гатэльны комплекс. Камэнтары: “Трэба мабілізаваць як мага больш "важкіх" поглядаў, каб улады не маглі проста праігнараваць іх”; “У мяне гэта не ўкладваецца ў галаве. Трэба выганяць гандляроў з храма”; “Пратэст вернікаў – моцная рэч, як паказалі пратэстанты і галадоўка каталікоў на Гарадзеншчыне. А тут справа тычыцца ня толькі каталікоў, але ўсіх неабыякавых людзей”; “Няма як спадзявацца на функцыянэраў, хай сабе і каталіцкіх. Толькі агульны высілак, як з храмам Суворава. Трэба тэкст лісту з наступным далучэньнем подпісаў…”
Магілёўская паэтка Анка Ўпала распавядае ў сваім
дзёньніку
:
“Едзе мая знаёмая зь Менску на цягніку, вяжа шалік ці шапачку. Да яе з размовамі чапляецца бабуленцыя. Натальля адказвае той па-беларуску.
Бабуленцыя: А что это, у вас в Минске так разговаривают?
Натальля: Так.
Бабуленцыя: Ну, совсем уже обнаглели!!!”
А ў суполцы
Minsk_by
Tanchyk зьмясьціў прамацыйны ролік, дзе каротка распавядаецца пра ўтварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году і заклікаецца прыйсьці сёлета ў Дзень Волі на Кастрычніцкую плошчу ў Менску.
Радыё Свабода © 2009 РС | Усе правы захаваныя.