Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты: хто вышэйшы?


Асабістае жыцьцё чалавека ў дэмакратычных краінах ахоўваецца законам. Тое ж тычыцца і стану ягонага здароў’я. Іншая справа — публічныя асобы, тым больш — кіраўнікі дзяржаваў — тут таямніцаў не застаецца.

Так, у Злучаных Штатах Амэрыкі рэгулярна публікуюцца вынікі мэдычнага абсьледаваньня прэзыдэнта, большасьць фізіялягічных парамэтраў знаходзяцца ў адкрытым доступе. У тым ліку — і рост: .....

Псыхолягі дыскутуюць адносна ўплыву чалавечага росту на ягоныя паводзіны і самаацэнку, аднак наўрад ці рост чалавека можа неяк істотна ўплываць на ягоныя палітычныя здольнасьці ці ступень ягонага дэмакратызму. Так, Уінстан Чэрчыль і Ўладзімер Пуцін былі прыблізна аднолькава росту (168 і 170 адпаведна), як і Барыс Ельцын (188) і Фідэль Кастры (190), а Напалеон і дэ Голь істотна розьніліся (168 і 196). Затое ступень даступнасьці гэтай інфармацыі можа сьведчыць і пра дэмакратычнасьць кіраўніка ці ягоных афіцыйных прадстаўнікоў.

І калі прэсавая служба прэзыдэнта Малдовы Нікалае Цімофці адразу назвала рост свайго патрона (176), дык даведацца дакладны рост прэзыдэнтаў Армэніі, Таджыкістану і Ўзбэкістану нам не ўдалося. Меркаваць пра гэта даводзіцца з суб’ектыўных ацэнак калег-журналістаў («Рост Саргесяна як у Мядзьведзева», «Карымаў выглядае аднаго росту з Назарбаевым», «Аліеў такі як Лукашэнка, можа крыху вышэйшы», «Рахмон прыблізна такі, як Лукашэнка».

Між іншым, рост Аляксандра Лукашэнкі таксам афіцыйна не падаецца — мы скарысталіся дадзенымі агенцтва Інтэрфакс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG