Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску распаўсюдзілі ўлёткі «Свабоду Сяргею Каваленку»


Улёткі з партрэтамі палітвязьня Сяргея Каваленкі зьявіліся ў цэнтры гораду — на дзьвярах унівэрмагу, на афішных тумбах у раёне Летняга амфітэатру, каля так званага «сіняга» дома" — дому № 28 па вуліцы Леніна, а таксама ў гарадзкім транспарце.

Ва ўлётках, апрача партрэту сябра КХП БНФ, напісана пра тое, за што актывіста трымаюць за кратамі: " Яго незаконна засудзілі на 2 гады турмы за тое, што вывесіў беларускі нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг над 40-мэтровай гарадзкой навагодняй елкай у Віцебску. На знак пратэсту Сяргей Каваленка абвясьціў галадоўку з патрабаваньнем адмяніць фальшывы палітычны прысуд«. І заклік: «Беларусы, патрабуйма вызваленьня нашага героя-земляка!»

Улёткі пачалі зьяўляцца ў горадзе пад вечар 7 траўня, паведамляе сайт незалежнай газэты «Витебский курьер». У той самы дзень Сяргея Каваленку этапавалі з менскага ізалятару ў віцебскі СІЗА.

Фота "Витебский курьер"

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG