Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш мільёнаў» у Маскве. Сутычкі з паліцыяй і затрыманьні


Адбыліся сутычкі з паліцыяй. Затрыманыя арганізатары акцыі Аляксей Навальны, Сяргей Удальцоў і Барыс Нямцоў.

Сяргей Удальцоў, выступаючы на мітынгу на Балотнай плошчы абвясьціў пра пачатак бестэрміновай акцыі пратэсту з патрабаваньнем адмяніць інаўгурацыю Ўладзіміра Пуціна. Адразу пасьля гэтага паліцыя проста на сцэне яго затрымала і вывела з плошчы.

Гэтыя кадры паказаў у жывым эфіры тэлеканал “Дождь”.

Сёньня ў цэнтры Масквы сабраліся некалькі тысяч удзельнікаў апазіцыйнага "Маршу мільёнаў».

Як паведамляюць карэспандэнты Радыё Свабода, людзі працягваюць прыходзіць да месца правядзеньня акцыі. Яе арганізатары чакаюць, што на вуліцы выйдуць да 10 тысяч чалавек.

Улады горада дазволілі апазіцыянэрам правесьці сёньня - напярэдадні ўступленьня Уладзіміра Пуціна на пасаду прэзідэнта Расеі - шэсьце па Вялікай Якіманцы і мітынг на Балотнай плошчы.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ НА ТЭЛЕКАНАЛЕ “ДОЖДЬ”

***
ТВИТТЕР-РЕПОРТАЖ


***




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG