Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандарэнка будзе лекавацца ў Польшчы


Зьміцер Бандарэнка
Зьміцер Бандарэнка

3 траўня былы палітвязень Зьміцер Бандарэнка, вызвалены з магілёўскай калёніі 15 красавіка, адляцеў у Варшаву па мэдычную кансультацыю.

Як распавяла яго жонка Вольга, пытаньняў пры праходжаньні памежнага кантролю ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» ня ўзьнікла.

Вольга ўдакладніла, што Зьміцер хоча пракансультавацца ў польскіх лекараў адносна лячэньня ў тамтэйшых клініках. У зьняволеньні палітык, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, перанёс дзьве апэрацыі. У прыватнасьці, яму выдалілі міжпазванковую грыжу і абсцэс на назе. Аднак паляпшэньня ён так і не адчуў.

Апроч таго, Зьміцер Бандарэнка ад канца 2010 году ня бачыўся з дачкой, якая жыве ў Варшаве. Мяркуецца, што ён вернецца ў Менск на наступным тыдні.

Зьміцер Бандарэнка быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году. Сёлета 1 лютага палітвязень напісаў прашэньне аб памілаваньні і 15 красавіка быў вызвалены. Да канца адмеранага судом тэрміну за Бандарэнкам усталяванае «прафіляктычнае назіраньне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG