Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч патлумачыў, чаму не падпісвае прашэньне аб памілаваньні


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч даслаў жонцы Марыне Адамовіч ліст, у якім выказаў сваю пазыцыю наконт падпісаньня прашэньня аб памілаваньні.

«З часу майго апошняга ліста (16.04) дайшла інфармацыя пра шмат розных падзей. Шчыра ўзрадавала навіна пра вызваленьне Андрэя і Дзьмітрыя. Рады за іх і іхнія сем’і. Перадавай ім мае прывітаньні.

Але, даруй, мая родная, гэты шлях на волю для мяне непрымальны. Я ня здольны здрадзіць сабе, ня здольны прынізіць тых людзей, якія зьбіралі подпісы за мяне, ставілі подпісы за маё вылучэньне, галасавалі за мяне, выйшлі па маім закліку на Плошчу», — напісаў Мікалай Статкевіч.

У 2011 годзе Мікалай Статкевіч быў асуджаны за Плошчу да 6 гадоў зьняволеньня. Спачатку адбываў пакараньне ў Шклоўскай калёніі. Са студзеня 2012 году Статкевіча перавялі ў крытую Магілёўскую турму як злоснага парушальніка турэмнага рэжыму і вязьня, які ня стаў на шлях выпраўленьня.

У сярэдзіне красавіка Аляксандар Лукашэнка памілаваў экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава і каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Дзьмітрыя Бандарэнку. Адносна вызваленьня іншых палітвязьняў Лукашэнка заявіў: «Не падпішуць памілаваньня — будуць сядзець». Паводле беларускіх праваабаронцаў, у турмах Беларусі застаецца 14 вязьняў, зьняволеньне якіх палітычна матываванае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG