Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы людзей ў Баку запатрабавалі дэмакратыі


У Баку нядзелю адбыўся шматтысячны мітынг апазыцыі з патрабаваньнем дэмакратычных рэформаў. Узгодненая з уладамі акцыя пратэсту была арганізавана "Грамадзкай палатай", у якую ўваходзяць вядучыя апазыцыйныя сілы Азэрбайджану.

Мітынг праводзіўся ў двары шафёрскай школы на аддаленай ўскраіне Баку ў пасёлку Баілава непадалёк ад нафтавых промыслаў. Нядаўна прэзыдэнт Ільхам Аліеў назваў гэтае месца "вартым" апазыцыі. У сваю чаргу, лідэр апазыцыйнай партыі Народны фронт Алі Керымлі расцаніў выказваньне кіраўніка дзяржавы як "прыклад непавагі да ўласнага народу і сваёй зямлі".

Падчас акцыі ня раз гучалі заклікі да адстаўкі прэзыдэнта Азэрбайджану і лёзунгі "Ільхам, сыходзь!".

У рэзалюцыі мітынгу вылучаны наступныя патрабаваньні: вызваліць палітвязьняў, правесьці датэрміновыя парлямэнцкія выбары, вырашыць Карабаскую праблему.

Паводле дадзеных арганізатараў, на акцыю выйшла каля пятнаццаці тысяч чалавек. Сталічная паліцыя паведаміла аб 1200 пратэстоўцах.

Ужо сем гадоў улады адмаўляюцца санкцыянаваць мітынгі апазыцыі ў цэнтры Баку, нагадвае карэспандэнт Радыё Свабода Фарыд Арыфаглы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG