Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1968


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1968

Эскаляцыя прапагандысцкай вайны. – Працяг успамінаў Яніны Каханоўскай.– Архіў: Праблемы беларусаведы і беларускай культуры. Антон Адамовіч пра Міколу Равенскага. – Менскае радыё: Брэжнеў у Менску.


1968 год выдаўся неспакойным. Для Ўсходняй Эўропы гэта – найперш год Праскай вясны, год здушанай надзеі на магчымасьць існаваньня сацыялізму з чалавечым тварам. У Савецкім Саюзе спынілася крытыка Сталіна, пачаўся ўціск толькі што ўзьніклага дысыдэнцкага руху.

У беларускай рэдакцыі Радыё Свабода адбылася зьмена кіраўніцтва – замест Уладзімера Цьвіркі дырэктарам стаў паэт Масей Сяднёў. У адрозьненьне ад Цьвіркі, ён без праблемаў знайшоў агульную мову з кіраўніцтвам і пачаў праводзіць лінію на далейшае зьмякчэньне тону перадачаў. Пачаліся калізіі на моўным фронце – Сяднёў патрабаваў ад падначаленых ужываньня савецкага варыянту беларускай мовы, як бы сказалі сёньня – наркамаўкі. Калектыў радыё, аднак, у большасьці сваёй застаўся на старых традыцыйных моўных пазыцыях.

У 1968 годзе радыё стала трыбунай палемічных дыялёгаў – дырэктара Масея Сяднёва і кіраўніка Радыё Савецкая Беларусь Анатоля Стука. Стук выступіў з адкрытым лістом да дырэктара ”Свабоды”, ліст быў зачытаны на ”Свабодзе” і адпаведным чынам пракамэнтаваны. Падобная завочная дыскусія адбылася паміж літаратуразнаўцам Станіславам Станкевічам і пісьменьнікам Іванам Пташнікавым.

Гэты год быў, мабыць, самым багатым на прапагаднысцкія выступы савецкага друку супраць ”Свабоды”. Тут варта адзначць адзін красамоўны факт: у 1968 годзе 30 працэнтаў усіх выступаў супраць Свабоды ў савецкім друку былі скіраваныя супраць Беларускай рэдакцыі. Вось некаторыя загалоўкі:

РАДЫЁДЫВЕРСІІ: СТАЎКА НА БІТУЮ КАРТУ
НА ХВАЛІ ПАКЛЁПУ
А КАРАВАН ІДЗЕ
ХАЛУІ ЛЯ МІКРАФОНА
КАМЕДЫЯНТЫ ЗЬ МЮНХЕНСКАЙ ПАДВАРОТНІ
ТАК ЗАГАДАЛІ ГАСПАДАРЫ...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG