Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1956


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1956

Успаміны Галіны Руднік пра першыя гады радыё: у чым палягала праца. – Архіў: Янка Станкевіч; Беларуская эстрада на эміграцыі. – Менскае радыё: Пахаваньне Якуба Коласа.


У 1956 годзе радыёстанцыі, якія высылалі праграмы на краіны Ўсходняй Эўропы, чакала першае сур’ёзнае выпрабаваньне. Нашы калегі з вугорскай службы Радыё Свабодная Эўропа, ня маючы ніякага папярэдняга досьведу, асьвятлялі рэвалюцыйныя падзеі ў Будапэшце – ва ўмовах савецкай агрэсіі, у хутказьменнай абстаноўцы, сярод абвінавачаньняў у непасрэдным умяшаньні ў падзеі. Пазьней здабыты ў гэтым годзе досьвед будзе выкарыстоўвацца падчас падзеяў 1968 году ў Чэхаславаччыне і пачатку 80-х у Польшчы.

Адгукнулася на будапэшцкія падзеі і беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне, перадаўшы зварот да беларускіх жаўнераў і афіцэраў савецкага войска, дзе сярод іншага гаварылася: ”Кажны беларус у савецкай арміі, які памагае здушваць вугорскае паўстаньне, нясе цяжкую адказнасьць перад беларускім народам і ўсім людзтвам... Хай ніводзін беларускі жаўнер ці афіцэр ня возьме на сваё сумленьне вялікага злачынства – злачынства здушваньня змаганьня вугорскіх работнікаў і сялян!”.

Сярод іншых матэрыялаў 1956 году варта згадаць першае інтэрвію зь перабежчыкам на Захад – старшым сяржантам звыштэрміновай службы савецкай арміі беларусам Аляксандрам Круком.

А яшчэ ў гэтым годзе памяняўся кіраўнік – замест Вінцэнта Жук-Грышкевіча, які выехаў у Канаду, на пасаду дырэктара беларускай сэкцыі прыехаў з Вэнэсуэлы паэт Уладзімер Дудзіцкі. І, урэшце, ад сакавіка павялічыўся эфірны час арыгінальных беларускіх праграмаў Радыё Вызваленьне – ад 15 да 20 хвілінаў...


СЛУХАЦЬ:

Спампаваць


***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG