зносіць помнікі архітэктуры, кляштары, дык гэта нават не дыскутуецца. Гэта праблема для пракуратуры, а не для абмеркаваньня”
“Пытаньне – дзеля чаго зносіць. Зразумела, што да вайны там была абсалютна іншая забудова. Таму прынцыповае пытаньне ня гэтае, пытаньне ў тым, што калі на ягоным месцы паставяць хмарачос, вось гэта крыўдна. Бо будзе істотна парушаны маштаб гэтай часткі гораду. Будзе проста ўрбаністычная дурнота. Іншая справа, што гэта інвэстыцыі і праблема праз пэўныя дачыненьні палітызаваная. То бок, нікога могуць і не запытаць, проста прымусяць зрабіць. Але каб запыталі, прыкладам, мяне, то я б сказаў: на маю думку, маштаб ВДНГ лепш адпавядае тому месцу, чым паркінгі і чым высотная забудова. І калі турбавацца аб абліччы гораду, то, канечне, трэба шмат разоў падумаць. Ну, а тое, што нельга зносіць помнікі архітэктуры, кляштары, дык гэта нават не дыскутуецца. Гэта праблема для пракуратуры, а не для абмеркаваньня”.