Выдрукаваць
Уключна з камэнтарамі (1)
Зьмяніць памер шрыфту
-
+
16.09.2008
Перадвыбарчы ператрус
аўтар Вячаслаў Кулік
Учора вечарам у Берасьці міліцыянты РУУС Маскоўскага раёну правялі ператрус у кватэры бацькоў моладзевага актывіста Міхаіла Ільіна.
Самога юнака затрымалі ноччу 15 верасьня ў 2:30 ля рэклямнай тумбы, калі ён клеіў на яе ўлёткі “Байкот выбарам”.
Берасьцейскі праваабаронца
Ўладзімер Вялічкін
паведаміў, што міліцыянты зьбілі
Міхаіла Ільіна
, але на судзе абвінавацілі ў хуліганстве яго самога і арыштавалі на пяць сутак.
Учора ў 19:40 міліцыянты правялі ператрус на кватэры бацькоў Міхаіла Ільіна. Афіцэры корпаліся ў кніжных шафах, нешта шукалі між старонкамі газэт і кніг. За імі моўчкі са страхам назіраў 3-гадовы Францішак — брат Міхаіла Ільіна.
Ордэр на ператрус выпісаны на падставе нібыта ўчыненага крадзяжа з аўтамабіля
Міліцыянта перадусім цікавяць недзяржаўныя выданьні
Цацка-мядзьведзяня 3-гадовага Францішка пад нагамі ў міліцыянтаў
Радыё Свабода © 2010 РС | Усе правы захаваныя.