Выдрукаваць
Уключна з камэнтарамі (2)
Зьмяніць памер шрыфту - +

21.07.2008

Іран будуе ў Беларусі дзьве ГЭС

аўтар  Радыё Свабода

Пра гэта са спасылкай на прадстаўніка Ірану ў Беларусі Шафіі перадае іранскае агенцтва Irіb.


У выніку перамоваў паміж адной зь іранскіх кампаніяў і беларускім бокам, былі падпісаныя адпаведныя дамовы. Памеры першай, у якой гаворка ідзе пра неабходнае аснашчэньне Гарадзенскай ГЭС, складаюць 8,6 мільёнаў даляраў. Памеры другой - будаўніцтва новай ГЭС на Нёмане - складаюць 110 мільёнаў эўра.

У адпаведнасьці з мэмарандумам аб будаўніцтве новай гідраэлектрастанцыі іранскі бок возьме на сябе выкананьне ўсіх трох этапаў праекту: праектаваньне, будаўніцтва і аснашчэньне станцыі неабходным абсталяваньнем.

Абедзьве станцыі будуць мець дзьве турбіны.

Як падае Irіb, разьвіцьцё ГЭС у краіне зьвязана з падвышэньнем ўсясьветных коштаў на нафту.


Радыё Свабода © 2010 РС | Усе правы захаваныя.