Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
06.06.2008
У Камітэт ААН — па абарону правоў
аўтар Радыё Свабода (Гомель)
Гомельскі актывіст стваранага руху “За Свабоду” Уладзімер Няпомняшчых і сябра АГП Аляксандар Процка зьвярнуліся ў Камітэт правоў чалавека ААН са скаргамі. Яны паведамілі пра абмежаваньне ўладамі Гомеля іх правоў на мірныя сходы.
“Мяне арыштавалі на 15 сутак за тое, што я ўдзельнічаў у гістарычнай экскурсіі дзеля ўшанаваньня памяці дзяячкі БНР Палуты Бадуновай. З падачы міліцыі Навабеліцкі суд палічыў экскурсію несанкцыянаваным шэсьцем і пікетам. Я спрабаваў абскардзіць арышт у вышэйшых судовых інстанцыях, але гэта ня мела выніку. Таму й зьвярнуўся па абарону ў Камітэт ААН па правах чалавека”, — кажа
Ўладзімер Няпомняшчых.
Аляксандар Процка
за ўдзел у экскурсіі пакараны 10 суткамі арышту.
Як паведаміў праваабаронца Леанід
Судаленка
, цяпер у Камітэце ААН знаходзяцца 22 скаргі жыхароў Гомельскай вобласьці пра парушэньне ўладамі падпісаных Беларусьсю міжнародных прававых актаў і Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.
Радыё Свабода © 2009 РС | Усе правы захаваныя.