Зьмяніць памер шрыфту   |  Выдрукаваць

21.05.2008

У Менску затрымалі моладзевых актывістаў

аўтар Любоў Лунёва

Увечары 21 траўня супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў прыватную кватэру ў Менску, дзе знаходзіліся актывісты "Маладога фронту" Дзяніс Карноў і Вадзім Ханяўка. Міліцыянты правялі ператрус, забралі некалькі дзясяткаў бел-чырвона-белых сьцягоў. Каля 22-й гадзіны маладафронтаўцаў завезьлі ў Фрунзенскі РАЎС Менску. Міліцыянты адмовіліся тлумачыць прычыны затрыманьня карэспандэнту "Свабоды".

Радыё Свабода © 2009 РС | Усе правы захаваныя.