Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
20.05.2008
У Крычаве ня могуць знайсьці начальніка міліцыі
аўтар Уладзімер Глод
Агляд недзяржаўнага друку за 20 траўня: “Вольны горад”, “Комсомольская правда” в Белоруссии”, “Куръер из Витебска”.
Галоўны рэдактар крычаўскай газэты “Вольны горад" Сяргей
Няроўны
гаворыць, што цікавасьць да артыкулу часам не вызначаецца ягонымі памерамі. І ў якасьці прыкладу прыводзіць матэрыял “Адмовіўся катэгарычна”:
“Інфармацыя такая невялікая, але для нашага гораду даволі актуальная. Першы намесьнік начальніка Ленінскага РАУС Магілёву падпалкоўнік міліцыі Мікалай Разентаў катэгарычна адмовіўся ехаць у Крычаў, каб ачоліць гарадзкі РАУС. Мы ня ведаем дакладна прычыны гэтай адмовы. Але выказваем сваё меркаваньне. Падобна, што абстаноўку, якая склалася апошнім часам у нашым горадзе, недалюблівае ня толькі Аляксандар Лукашэнка. Ён, дарэчы, ужо двойчы абяцаў прыехаць у Крычаў, але дагэтуль так і не прыехаў. Магілеўскі падпалкоўнік таксама ня хоча сюды прыяжджаць. І атрымліваецца, амаль паўгода ў нас ёсьць толькі выканаўца абавязкаў начальніка гарадзкой міліцыі”.
“
Комсомольская правда” в Белоруссии
” сёньня друкуе матэрыял пад назовам “Нас выгналі, і вы вымятайцеся”. Два дні таму ў вёску Глінянка Кобрынскага раёну прывезьлі апошніх насельнікаў пячоры пад Пензай – Іну і Аляксандра
Вабішчэвічаў
і іхных дзяцей - Лену, якой яшчэ няма і двух гадоў, і 14-гадовую Валю. А ў гэты час дзеці загінуўшай беларускай пустэльніцы зьбіраюць грошы на пахаваньне маці”.
Ня часта героямі публікацыяў становяцца журналісты. Але ў апошнім нумары газэты “
Курьер из Витебска
”, як гаворыць рэдактар выданьня Ўладзімер
Базан
, адбылося менавіта так. У рубрыцы “Чалавек і дзяржава” разьмешчана вялікае інтэрвію зь вядомым віцебскім журналістам Сяргеем
Буткевічам,
які прынцыпова не працуе зь дзяржаўнымі выданьнямі.
Аўтар размовы Алена Паўлава распавядае:
“Ён згадвае і савецкія часы, як цяжка тады было працаваць. І пра цяперашні час. Сяргей Сяргеевіч гаворыць: тое, што цяпер адчуваюць журналісты, я ўжо перажыў. І калі б мне цяпер плацілі нават па тысячы рублёў за радок, я б нічога для дзяржаўных выданьняў не пісаў. Таму што супрацоўніцтва з такімі выданьнямі – гэта супрацоўніцтва з рэжымам. Рэжымам, які прыніжае чалавечую годнасьць”.
Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.