“Яйкаквадраты” будуць калі-небудзь адзінкай новай геамэтрыі. Вызначальнае – ня кропка, ня лінія, ня шар, а менавіта яйка (Алесь Разанаў)
Гэта фэнамэнальнае спалучэньне. І за гэтым стаіць вялікая філязофія. І нездарма яйка – дамінантная частка гэтага праекту. Яшчэ ў 1992 годзе, на першым абмеркаваньні “яйкаквадратаў”, Алесь Разанаў гаварыў: “Я думаю, што “яйкаквадраты” будуць калі-небудзь адзінкай новай геамэтрыі. Вызначальнае – ня кропка, ня лінія, ня шар, а менавіта яйка. Бо цяперашняя геамэтрыя адарваная ад самога жыцьця, ад самой яго сутнасьці. Яйка ж захоўвае, зьберагае і вяртае жыцьцёвую сутнасьць.” Прадстаўнікі МТС вельмі стараліся даказаць, што “яйкаквадраты” не зьяўляюцца творам мастацтва”.МТС выкарыстоўвае шумавы брэндынг: маўляў, мы ў распрацоўку гэтага знаку ўклалі мільёны даляраў, а тут нехта хоча яго ў нас адабраць!
Прадстаўнікі МТС толькі рабілі выгляд, што ідуць нам насустрач, выказвалі гатовасьць палагодзіць справу па-за судом, а насамрэч – падманвалі нас. То ў іх нехта нечакана хварэў, то некуды ад’яжджаў і меўся прыехаць заўтра-пасьлязаўтра… Алесь Разанаў быў гатовы прыехаць на перамовы са Швэйцарыі на працягу сутак! А кампанія МТС проста падманвала вядомых творцаў, сама ж патаемна рабіла сваю цёмную справу”.Калі дзяржава не абароніць сваіх творцаў, замежны бізнэс будзе паразытаваць на беларускай культуры, як гэта адбывалася цягам многіх стагодзьдзяў.
Наша змаганьне павінна іх акрыліць. Хоць тут усё залежыць ад характару творцы. Прывяду такі прыклад: праект маладога беларускага дызайнэра Сьвятланы Татарнікавай “Крылы свабоды” без дазволу аўтара скарыстала румынская рэклямная агенцыя пры стварэньні лягатыпу саміту НАТА ў Бухарэсьце. Наколькі мне вядома, Сьвятлана не зьбіраецца зьвяртацца ў суд. Таму падобныя прыклады могуць множыцца, бо іншаземны бізнэс пашырае сваю прысутнасьць у Беларусі, а беспакаранасьць адных бізнэсоўцаў стымулюе на беззаконныя дзеяньні і іншых. Усё ж да сваёй творчасьці трэба адносіцца з павагай і не баяцца змагацца за свае правы”.