Зьмяніць памер шрыфту
| Выдрукаваць
16.05.2008
Пэрформанс у Менску ў абарону недзяржаўных СМІ
аўтар Любоў Лунёва
Актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” правялі каля кінатэатру “Кастрычнік” у цэнтры Менску пэрформанс у абарону недзяржаўных СМІ.
Яны паставілі перад кінатэатрам вялізную скрыню з надпісам “БТ”, кожны заляпіў рот кавалкам газэты “Советская Белоруссия". Такім чынам яны выказалі пратэст супраць ілжы ў дзяржаўных газэтах і тэлебачаньні.
Каля кінатэатру “Кастрычнік” – месца адпачынку студэнтаў Палітэхнічнай акадэміі, да таго ж якраз скончыўся сэанс і людзі пачалі выходзіць з кінатэатру. Прысутныя даволі станоўча паставіліся да пэрформансу, выказвалі сваю падтрымку, шмат хто пачаў кідаць у скрыню з надпісам “БТ” сьмецьце. У часе акцыі паблізу не было заўважана ніводнага міліцыянта.
Радыё Свабода © 2009 РС | Усе правы захаваныя.