Але ў выніку эўрапейцы апынуцца больш жорсткімі, бо гэта іх Эўропа, і ім важна, каб такія рэжымы тут не існавалі. Таму з часам эўрапейцы зоймуць больш жорсткую пазыцыю, калі справа дойдзе да прынцыповых пытаньняў
Іншая справа, ці здолее ён вырашыць гэтую праблему без Вашынгтону, бо тут ролю грае і Масква, і краіны, што не ўваходзяць у Эўразьвяз. Таму ёсьць еднасьць у прынцыпах, але няма еднасьці наконт палітычных крокаў, якія варта прадпрымаць.Палітыка Эўразьвязу, палітыка замірэньня Лукашэнкі – больш нагадвае не сытуацыю пакту Молатава-Рыбэнтропа, пра якую казаў спадар Злобін, а сытуацыю Мюнхенскага пакту. І сёньняшнія амбасадары Францыі і Нямеччыны нагадваюць мне такіх вядомых пэрсанажаў, як Даладзье і Чэмбэрлен.