Зьмяніць памер шрыфту   |  Выдрукаваць

03.05.2008

Ля Галоўпаштамту ў Менску чыталі незалежную прэсу

аўтар  Радыё Свабода

У міжнародны Дзень свабоды друку ў Менску каля Галоўпаштамту адбылася акцыя Аб’яднаных дэмакратычных сілаў у падтрымку незалежнай прэсы ў Беларусі, паведамляе БелаПАН.


Мэтай акцыі, у якой прынялі ўдзел палітыкі Анатоль Лябедзька, Лявон Баршчэўскі, Юрась Губарэвіч, Віктар Івашкевіч і іншыя, было прыцягнуць увагу да сытуацыі тых СМІ, якім адмоўлена ў распаўсюджаньні “Белсаюздрукам” і “Белпоштай”.

Удзельнікі акцыі прынесьлі з сабой газэты “Народная воля” і “Наша ніва”, якія зьбіраліся раздаваць мінакам. Аднак міліцыянты папярэдзілі іх, што гэта будзе прыраўнана да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, таму ўдзельнікі акцыі дэманстратыўна разгарнулі газэты і пачалі іх чытаць.












Радыё Свабода © 2008 РС | Усе правы захаваныя.